Брама (польск. brama ад ням. Brame), яруснае збудаванне з каменю ці дрэва, дзе размяшчаўся галоўны ўваход, праезд у замак, горад, сядзібу ці іншы замкнёны комплекс пабудоў. У беларускім дойлідстве Б. першапачаткова мелі абарончае прызначэнне; з 16 ст. набылі больш дэкаратыўны характар з адпаведным вырашэннем і аздабленнем.

Паведаміць пра недакладнасьць