Грызайль (франц. grisaille ад gris - шэры), від дэкаратыўнага жывапісу, тэхнічны прыём у напісанні асобнага твора ці яго фрагмента, выява ў якім выконваецца адценнямі адной фарбы (звычайна шэрай, чорнай, карычневай). У беларускім мастацтве Г. атрымаў шырокае распаўсюджанне ў дэкаратыўных роспісах культавых і свецкіх будынкаў з другой пал. 18 ст.