Данжон (франц. donjon - галоўная вежа), галоўная, асобна размешчаная шмат'ярусная вежа замка чатырохграннай ці шматграннай, круглай у плане формы; служыла апошнім умацаваннем у час аблогі замка як ізаляваная цытадэль, a таксама як назіральны і камандны пункт. У беларускім дойлідстве Д. былі пашыраны ў 13-17 стст.

Паведаміць пра недакладнасьць