Драўлянае дойлідства, у славян найбольш пашыраная і старажытная галіна архітэктуры, будынкі ў якой вызначаюцца характарам матэрыялу і будаўнічымі прыёмамі. Пры ўсім багацці і разнастайнасці кампазіцыйных рашэнняў, якія залежаць ад сацыяльна-эканамічных, канфесійных, прыродна-кліматычных умоў, усім тыпам драўляных пабудоў (жыллёвыя, гаспадарчыя, культавыя, абарончыя, грамадскія збудаванні) уласцівы адзіныя будаўнічыя прыёмы. У Д. д. найбольш пашыраны зрубавыя і каркасныя канструкцыйныя сістэмы.