Дыван, мастацкі тэкстыльны выраб (звычайна са шматколерным узорам, арнаментам ці фігурнымі выявамі), прызначаны для ўпрыгажэння і ўцяплення жылля, грамадскіх памяшканняў. Тэрмін аб'ядноўвае арасы, вердзюры, габелены, кілімы, паласы, шпалеры. Адрозніваюць Д., вырабленыя з ваўнянай, шаўковай, баваўнянай, сінтэтычнай пражы, ручной і машыннай вытворчасці, ворсавыя і бязворсавыя, вязаныя, вышытыя, плеценыя. У Беларусі Д. вядомы са старажытнасці (у народным мастацтве); мануфактурная вытворчасць Д. пачалася з 18 ст.