Еўхарыстыя (грэч. eucharistia - падзяка, удзячнасць),

1. У хрысціянстве - адно з таінстваў прычашчэння вернікаў хлебам і віном, якія сімвалізуюць і атаясамліваюцца з целам і крывёй Хрыста (Евангелле паводле Мацвея, гл. 26, в. 26).

2. У выяўленчым мастацтве - выява сцэны падзячнай малітвы Хрысту ці прычашчэння; у старажытнакіеўскім і старажытнабеларускім мастацтве сцэна Е. змяшчалася ў апсідзе храма.

Паведаміць пра недакладнасьць