Інкрустацыя (ад познелац. incrustatio ад лац. incrusto - пакрываю слоем, карой, выкладваю), від дэкаратыўнага аздаблення асобных прадметаў (мэбля, зброя і да т.п.), будынкаў, іх інтэр'ераў узорамі, сюжэтнымі выявамі з кавалачкаў камянёў, керамікі, дрэва, металу, якія ўразаюцца ў паверхню і адрозніваюцца ад яе колерам і матэрыялам. Вылучаюць у І. інтарсію (кавалачкі дрэва ўразаюцца ў драўляную аснову), насечку (І. металам па металу), І. каменем па камені. Найбольш пашыраны варыянт, калі І. выконваецца іншымі матэрыяламі, чым матэрыял асновы. У беларускім мастацтве І. вядома з 12-13 стст., найбольшае пашырэнне атрымала ў 17-18 стст.

Паведаміць пра недакладнасьць