Інтэр'ер (франц. interieur - унутраны), унутраны выгляд, унутраная прастора будынка, памяшкання, a таксама яго выява ў творах мастацтва. Пад І. разумеюць унутраную прастору з усімі яе элементамі: аздобай, роспісамі, фрэскамі, драпіроўкамі, начыннем, мэбляй і г.д. (гл. Сінтэз у мастацтве). Адрозніваюць І. жылых, грамадскіх, культавых, вытворчых, гандлёвых, спартыўных і інш. памяшканняў.