Кастэль (лац. castellum - умацаванне), замак, пабудаваны ў цяжкадаступным месцы; звычайна чатырохкутнай формы з 1-2 вежамі. У Беларусі К. узводзіліся ў 13 - першай пал. 14 ст. на штучных насыпах, сярод балот, у поймах рэк; абкружаліся валамі, равамі.