Кафтан (тур. kaftan ад перс. haftan), мужчынскае верхняе адзенне магнатаў, гарадскога патрыцыяту, пашыранае ў Беларусі ў 16-17 стст., таксама мужчынскае і жаночае адзенне сярэдніх слаёў насельніцтва. К. - расхісная, шырокая ў падоле вопратка з доўгімі рукавамі; зашпільвалася на гузікі, шылася з дарагога сукна, аксаміту, парчы. Вядома некалькі варыянтаў К. - станавы (пашыты шчыльна да стану), з кароткімі рукавамі; польскі, адразны па таліі са зборкамі; К. прамога крою (пашыраны з 19 ст.) з адкладным каўняром.