Кітч (кіч; ням. Kitsch), безгустоўная масавая прадукцыя, разлічаная на знешні эфект. У мастацкай прамысловасці другой пал. 19 - пач. 20 ст. К. пашырыўся як прамысловая імітацыя ўнікальных твораў. У 1960-1990 гг. прадметы К. сталі распаўсюджанай з'явай масавай культуры.