Ксілаграфія (ад грэч. xylon дрэва і grapho - пішу, малюю), гравюра на дрэве, у якой друкарская форма (клішэ) выконваецца гравіраваннем драўлянай дошкі. Адрозніваюць абразную К. (гравіруюць дошкі падоўжнай распілоўкі) і тарцовую (гравіруюць дошкі папярочнай распілоўкі); К. ў Беларусі з'явілася ў пач. 16 ст. Тое ж, што Дрэварыт.

Паведаміць пра недакладнасьць