Лампада (ад грэч. lampas, род. склон lampados), невялікая пасудзіна з кнотам (часам на паплаўку) і алеем; сімвалізуе ўспамін аб Хрысце. Запальваецца перад даразахавальніцай у каталікоў, перад абразамі ў праваслаўных.