Лубок, народная карцінка, твор графікі, адметны даходлівасцю вобраза і прызначаны для масавага распаўсюджання; вызначаецца дэкаратыўнасцю, прастатой тэхнікі і выяўленчай формы, часта ўключае подпісы з тлумачэннем выявы. Першапачаткова - від народнай творчасці. У беларускім мастацтве вядомы з 16 ст.