Лямус (польск. lamus, lemus < с.-в.-ням. lem-hus ад ням. Lehm - гліна + hus [ням. Haus] - дом), гаспадарчая пабудова для захавання харчовых прадуктаў, адзення, збожжа, прылад працы, каштоўнай маёмасці, a таксама для жылля ўлетку. У Беларусі ўзводзіўся з дрэва, каменю, цэглы або са спалучэння гэтых матэрыялаў.

Паведаміць пра недакладнасьць