Мадэль (франц. modele - аб'ект, прадмет выяўлення, натуршчык, ад іт. modello, ад лац. modulus - мера, узор), 1. У выяўленчым мастацтве жывая натура, чалавек. 2. Прадметы, што выяўляюцца ў творы мастацтва.