«Мадэрн» (стыль «мадэрн»; франц. moderne - навейшы, сучасны), стыль у мастацтве кан. 19 - пач. 20 ст., эстэтыка якога заснавана на імкненні аб'яднаць мастацкую і ўтылітарную прызначанасць твора. Для М. характэрна выкарыстанне (пры пэўнай стылізацыі) форм іншых эпох, аб'яднальнае аначэнне арнаменту, падпарадкаванне асобных відаў і жанраў мастацтва адзінай мэце ансамбля. Стыль атрымаў розныя назвы: «ар нуво» (Art Nouveau) у Францыі, Бельгіі, «югендстыль» (jugendstil) у Германіі, «сэцэссіон» (Sezession) у Аўстрыі, Польшчы, «ліберці» (liberty) у Італіі. У беларускім мастацтве М. атрымаў пашырэнне ў пачатку 20 ст.