Мастацкае канструяванне (тэхнічная эстэтыка), творча-праектная дзейнасць, накіраваная на ўдасканаленне прадметнага асяроддзя, якое акружае чалавека, сродкамі прамысловай вытворчасці. У аснове М. к. - аб'яднанне ў адзіную сістэму функцыянальных і кампазіцыйных якасцей, эстэтычных і эксплуатацыйных характарыстык прадметных комплексаў і асобных вырабаў. Аналагічна дызайну.

Паведаміць пра недакладнасьць