Машыкулі (франц. machicoulis), адтуліны-байніцы ў навесе, змешчаным зверху крапасных сцен ці вежаў. М. прызначаліся для вядзення агню са стралковай зброі, кідання камянёў, ліцця вару, смалы. Пашыраны ў Беларусі ў замкавых і культавых комплексах у 16-17 стст. З кан. 17 ст. ужываюцца ў будынках як элемент аздаблення (гл. таксама Байніца).