Намітка, галаўны ўбор (пераважна для выхаду) замужніх жанчын у Беларусі. Уяўляе сабой доўгі кавалак тонкага кужэльнага палатна накшталт ручніка, які павязваўся на галаву, пакрытую чапцом. Існуе каля 30 спосабаў павязвання Н.