Новы запавет, частка Бібліі, 27 кніг, напісаных у 1 ст. н.э. Акрамя чатырох Евангелляў у H. з. уваходзяць: Дзяянні святых апосталаў, саборнае пасланне апостала Якава, першае і другое саборныя пасланні апостала Пятра, першае, другое і трэцяе саборныя пасланні апостала Яна, саборнае пасланне апостала Юды, пасланні апостала Паўла: да Рымлянаў, першае і другое да Карынфянаў, да Галатаў, да Ефесянаў, да Філіпійцаў, да Калосянаў, першае і другое да Фесаланікійцаў, першае і другое да Цімафея, да Ціта, да Філімона, да Жыдоў, Адкравенне апостала Яна Багаслова (Апакаліпсіс).

Паведаміць пра недакладнасьць