Павук, прасторавая модульная (рамбічная, шарападобная, зорчатая) форма з саломы, a таксама з папяровых кветак, пер'яў, зерняў лубіну, фасолі, мяцёлак аўса, кудзелі і інш.; традыцыйны від упрыгажэння беларускага народнага жылля. Акрамя дэкаратыўнай функцыі П. прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць дом, людзей, сям'ю ад няшчасцяў, злых духаў.

Паведаміць пра недакладнасьць