Палац (польск. palac < іт. palazzo ад лац. palatium - палац), від параднага будынка, які адрозніваецца значнасцю памераў, наяўнасцю разнастайных па прызначэнні памяшканняў. П. можа быць асобным збудаваннем, уваходзіць у комплекс іншых будынкаў (галоўным чынам гаспадарча-службовых), спалучацца з паркавай архітэктурай малых форм (гл. Ансамбль). Першапачаткова П. - жыллё знаці, у далейшым - грамадскія будынкі. У Беларусі П. вядомы з 14 ст. (размяшчаліся ўнутры замкаў). У кан. 16-17 ст. узводзіліся палацава-замкавыя, у кан. 17 - пач. 20 ст. - палацава-паркавыя комплексы. У архітэктуры 20 ст. пераважаюць П. - грамадскія збудаванні (П. мастацтваў, П. культуры, П. спорту, П. шлюбу і г.д.).

Паведаміць пра недакладнасьць