Партрэт сармацкі, від партрэта, пашыраны ў Беларусі ў кан. 15-18 ст. Вызначаецца спалучэннем характэрнай для параднага арыстакратычнага партрэта ўрачыстасці, прадстаўнічасці, адсутнасці ідэалізацыі. П. с. звычайна мелі надпісы інфармацыйнага зместу, выявы гербаў, у ix паказваліся прадметы, закліканыя расказаць аб чалавеку як мага больш. Назва звязана з паданнем аб паходжанні шляхты з ваяўнічых плямён - сарматаў.