Паціна (грэч. patina), плёнка разнастайных адценняў (ад зялёнага да карычневага), якая ўтвараецца на паверхні медных, бронзавых або латунных прадметаў у выніку карозіі пад уздзеяннем прыроднага асяроддзя або пасля пацініравання (штучная П., якая ўзнікае ад награвання твора ці апрацоўкі металу акісляльнікамі). П. засцерагае прадмет ад разбурэння, надае твору мастацтва пэўны дэкаратыўны эфект.