Піяры, сябры каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 1597 г. у Рыме спачатку як аб'яднанне рэлігійных школ. З 1669 г. зацверджаны на правах манаскага ордэна. У Беларусі П. вядомы з другой пал. 17 ст.; засноўвалі школы, навучанне ў якіх было бясплатным. Пасля захопа Беларусі Расеяй паступова спынілі дзейнасць.