Праваслаўе, адно з асноўных напрамкаў хрысціянства (разам з каталіцызмам і пратэстантызмам), якое аформілася ў выніку раздзелу хрысціянскіх цэркваў у 1054 г. Праваслаўная царква асноўнымі прызнае дагматы, якія былі прыняты ў 4-8 стст.; не мае адзінага сусветнага цэнтра; складаецца з самастойных (аўтакефальных) цэркваў. Расейскай праваслаўнай царквой кіруе патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі разам са Свяшчэнным сінодам, Беларускай - мітрапаліт Слуцкі і Менскі, патрыяршы экзарх. У Беларусі - з кан. 10 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць