Прасніца, драўляная прылада, прызначаная для прадзення воўны, льняной ці пяньковай кудзелі; складаецца з дзвюх частак (дошчачкі і стрыжня), замацаваных пад прамым вуглом. У Беларусі былі пашыраны лапатападобныя П. і П.-грэбень; аздабляліся разьбой, выпілоўкай.