Рака (ад лац. arca - скрыня, труна), у хрысціянскай царкве грабніца, у якой захоўваюцца мошчы святых. Мае выгляд саркафага, скрыні, ларца або архітэктурнага збудавання; устанаўліваецца ў культавых будынках. Выконваецца з металу, дрэва, аздабляецца каванымі металічнымі накладкамі (шынамі), цвікамі з фігурнымі шляпкамі, разнастайнымі па форме і дэкору завесамі (жыкавінамі) і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць