Сімвалізм (франц. symbolisme ад грэч. symbolon - умоўны знак, сімвал), напрамак у эўрапейскім мастацтве кан. 19 - пач. 20 ст., заснаваны на мастацкім выказванні праз сімвал, які разглядаўся параджэннем паэтычнага прасвятлення і выказваннем незямнога, схаванага ад звычайнай свядомасці сэнсу з'яў. Мастак выступае пасрэднікам паміж рэальным і звышпачуццевым, ён у стане заўсёды знайсці праявы сусветнай гармоніі, па-прароцку ўгадаць прыкметы будучыні (як у сучасным, так і ў падзеях мінулага).

Паведаміць пра недакладнасьць