Скульптура (лац. sculptura ад sculpo - высякаю, выразаю), таксама пластыка (грэч. plastike ад plasso - ляплю), від выяўленчага мастацтва, заснаваны на прынцыпе аб'ёмнага фігурнага трохмернага выяўлення. Адрозніваюць дзве асноўныя разнавіднасці С: 1) круглую (статуя, скульптурная група, статуэтка, торс, бюст), творы якой свабодна размяшчаюцца ў прасторы і прадугледжваюць кругавы агляд; 2) рэльеф, дзе выява знаходзіцца на плоскасці. Па зместу і функцыях вылучаюць манументальную, манументальна-дэкаратыўную, мемарыяльную, станковую С. і С. малых форм. У Беларусі С. вядома з часоў неаліту.

Паведаміць пра недакладнасьць