Стрэчанне (Грамніцы),

1. У мастацтве выяўленне сцэны прынясення Язэпам і Марыяй Хрыста ў храм на 40-ы дзень пасля нараджэння. Паводле Евангелля ад Лукі (в. 22-39) і іканаграфіі, у выяве С. паказваюцца Маці Боская, якая падносіць Сімяону Богапрыімцу немаўля, Ганна Прарочыца (яны сустракаюць нованароджанага Хрыста) і Язэп з двума галубамі ў руках.

2. Хрысціянскае свята, якое адзначаецца 2 лютага каталікамі, 15 лютага праваслаўнымі.

Паведаміць пра недакладнасьць