Сувязныя рэчывы, у тэхналогіі выяўленчага мастацтва рэчывы, якія ўваходзяць у склад фарбы (гл. Фарбы мастацкія) і вызначаюць яе спецыфічныя якасці. Галоўнае прызначэнне С. р. - замацоўваць пасля высыхання часткі пігменту паміж сабой і з грунтам, асновай. Да найбольш пашыраных С. р. адносяць: алей, раслінны ці жывёльны клей, яйкі, воск, у манументальным жывапісе - вапну.

Паведаміць пра недакладнасьць