Туш (ням. Tusche), чорная ці каляровая фарба (вадкая або ў выглядзе цвёрдых плітак), якая не губляе з часам свайго колеру. У старажытнасці чорная Т. рыхтавалася з сажы, атрыманай ад спальвання хваёвых парод дрэў, раслінных алеяў, смол; у 20 ст. - з сажы, атрыманай ад спальвання нафты і яе прадуктаў. Т. выкарыстоўваецца ў графіцы, чарчэнні.

Паведаміць пра недакладнасьць