Тэма (грэч. thema - галоўная думка), прадмет меркавання, літаральна тое, што пакладзена ў аснову, - форма і сродак выказвання ідэі твора (гл. Ідэя мастацкая), філасофскіх, сацыяльных, маральных і інш. Праблем. Таксама можа разглядацца як прамежкавае звяно паміж эстэтычнай рэальнасцю твора і рэчаіснасцю. Тэматычная супольнасць служыць у якасці адной з жанраўтваральных прыкмет (бытавы, гістарычны, батальны жанры).