Тэмпера (іт. tempera ад лац. temperare - змякчаць, змешваць), фарба, якая складаецца з пігменту, замешанага на яечным жаўтку, бялку, казеіне, і разбаўлена вадой. Пасля высыхання не раствараецца ў вадзе. Т. дазваляе ствараць мяккія і разнастайныя танальныя пераходы, аксамітную матавую фактуру. У Беларусі Т. выкарыстоўвалі пры пісанні абразоў, аздабленні драўлянай скульптуры.