Фасад (франц. facade ад іт. facciata ад faccia - твар), знешняя вертыкальная паверхня збудавання, утвораная разнастайнымі архітэктурнымі дэталямі і прыёмамі, фактурай будаўнічых матэрыялаў, іх колерам. Адрозніваюць галоўны і бакавы Ф., a таксама дваровы, садовы.