Францысканцы, манахі каталіцкага жабрацкага ордэна, створанага ў Італіі ў 1207-1209 гг. і названага імем Францыска Асізскага. Ф. былі вандроўнымі манахамі, прапаведавалі аскетызм. Вялі актыўную місіянерскую дзейнасць, выступалі супраць Рэфармацыі, удзельнічалі ў інквізіцыі, выкладалі на кафедрах універсітэтаў. У Беларусі з'явіліся ў час княжання Гедзіміна (1316-1341 гг.).

Паведаміць пра недакладнасьць