абапал, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з прыназ. абапал выражае прасторавыя адносіны: прыназ. ужываецца пры ўказанні на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго-н. Часам па лесе, што абапал выносістага шляху, пройдзецца Лясун і засвішча, застогне (М.Лупсякоў). Абапал чыгункі сенажаці з кустамі і пералескамі (А.Якімовіч). На другіх санях, абапал якіх ехалі конна казакі, сядзеў настаўнік (Я.Колас).

Паведаміць пра недакладнасьць