адносна, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з прыназ. адносна выражае аб'ектныя адносіны: прыназ. указвае на асобу, прадмет або паняцце, да якіх сцвярджаецца якое-н. дачыненне, пачуццё і г.д. Адносна гэтай справы яшчэ нельга нічога сказаць.У нас няма сумнення адносна адзінай ідэйнай прыроды сучаснай савецкай літаратуры сацыялістычнага рэалізму (Н.Перкін). Крытыка поглядаў Курашкевіча адносна старажытнай групоўкі ўсходнеславянскіх дыялектаў (М.Жыдовіч, Я.Рамановіч, А.Юрэвіч).

Паведаміць пра недакладнасьць