блізу, прыназ. з Р. Размоўн. Спалучэнне з прыназ. блізу выражае прасторавыя адносіны: прыназ. ужываецца пры ўказанні на блізкае размяшчэнне каля каго-, чаго-н. Нехта згадаў, што блізу яе [крыніцы], на самым узлессі, была магіла трох братоў (У.Дубоўка). Блізу рэчкі пан і кажа: - Ты, - кажа, - паставіш каня ды ад таго канца зойдзеш, а я буду цябе ля чыстага плёса чакаць (Я.Скрыган).

Паведаміць пра недакладнасьць