вакол , прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з прыназ. вакол выражае прасторавыя адносіны: прыназ. ужываецца пры назве прадмета, месца, асобы, кругом якіх што-н. адбываецца, знаходзіцца. Бялявай стужкай вакол мястэчка віецца ў змроку, бруіцца рэчка (А.Куляшоў). Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына (Я.Брыль). Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць, маркотна хаджу я між іх адзінок, аж бачу - мне сіняй галоўкай ківае наш родны, забыты ў цяні васілёк (М.Багдановіч). У пачатку дваццатых гадоў было створана літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», вакол якога гуртаваліся ўсе маладыя творчыя сілы (М.Хведаровіч).

Паведаміць пра недакладнасьць