высока над, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Т. Спалучэнне з прыназ. высока над выражае прасторавыя адносіны: прыназ. мае значэнне 'на значнай вышыні над чым-н.'. Высока над полем спяваў жаўранак. □ Блішчасты месяц, як кружок залаты, стаяў ужо высока над лесам (Я.Колас). Стаю адзін... Дзе над абрывамі высока нада мною між скал віюцца горныя арлы (П.Трус).