I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ.
1. Ужываецца для ўказання на прадмет, які знаходзіцца няблізка за чым-н. Змітрок насіў сваё імя і прозвішча недзе далёка за пазухай, разам з дакументамі... (Я.Брыль).
II. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ.
2. Ужываецца для ўказання на з'яву, падзею, якія аддалены ў часе ад пэўнага моманту. Сход скончыўся далёка за поўнач (І.Шамякін).