замест, прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. замест выражае аб'ектныя адносіны: прыназ. ужываецца для ўказання на замяшчаемы прадмет, з'яву або дзеянне. Замест лучыны засвяціліся электрычныя лямпачкі. Накрыць стол ручніком замест настольніка. Замест адказу задаць пытанне.Засвяцілі ў цемры замест той лучыны Ільічовы лямпы ветла, як вясёлкі (Я.Колас). Замест Яна сам я стану (Я.Колас). Новы гоман наўсцяж, замест «мой» громка «наш» вылятае з калгасных здаровых грудзей (Я.Колас). Бохан хлеба ляжаў на канцы доўгага, няшчыльна збітага з дошчак стала, падпёртага скрыжаванымі дошкамі, па-хатняму люба накрыты, замест настольніка, ручніком (Я.Брыль).
// У эліптычных канструкцыях ужываецца без залежнага слова, набліжаючыся па функцыі да злучніка. Ляту, нясу, адпячатваю; неяк ногі і рукі мае трасуцца і, замест у шклянкі, лью віно на белы, чысты абрус, бо не на віно гляджу... (Ядвігін Ш.).

Паведаміць пра недакладнасьць