з боку , спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з прыназ. з боку выражае прасторавыя і абмежавальныя адносіны.

I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ.

1. Ужываецца для ўказання на месца, якое знаходзіцца ў кірунку на каго-, што-н. З боку мора дзьмуў халодны вецер (Э.Самуйлёнак).

II. АБМЕЖАВАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ.

2. Ужываецца для ўказання на асобу, групу асоб, да якіх хто-н. што-н. мае якія-н. адносіны, ад якіх зыходзяць якія-н. дзеянні. З боку начальства пярэчанняў няма. Сваякі з боку бацькі.З боку немцаў ушчаўся беглы агонь (І.Мележ).

Паведаміць пра недакладнасьць