збоку ад, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з прыназ. збоку ад выражае прасторавыя адносіны: прыназ. ужываецца пры ўказанні на прадмет ці асобу, якія знаходзяцца ў баку на некаторай адлегласці ад каго-, чаго-н. І спачатку ўбачыў толькі чалавека, які стаяў тварам да дзвярэй, збоку ад стала (І.Шамякін). З зайздрасцю пазіраў Юрка на радасць сваіх таварышаў, стоячы збоку ад іх... (Я.Колас). Многа ўсялякіх падзей, змен адбылося на яго памяці, а цяпер ён стаіць як бы збоку ад усяго і са спакоем мудраца аглядае жыццё (Я.Колас).

Паведаміць пра недакладнасьць