звыш , прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. звыш выражае аб'ектныя адносіны.

1. Ужываецца пры ўказанні на перавышэнне якой-н. меры, нормы, на выхад за межы чаго-н. устаноўленага. Расходаваць звыш каштарыса. Працаваць звыш плана.Даводзіцца і абціраць, і мыць, і прычэсваць чужых неданоскаў - звыш меры, абавязкаў і зарплаты (Я.Брыль).

2. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, акрамя якога ці ў дадатак да якога што-н. існуе, адбываецца. Прэмія звыш зарплаты.За адзін пастаў на варштаце выраблялася звыш сарака сурвэт (К.Чорны). Чырвоная канюшына. Звыш паўтара стагоддзяў сеюць у нашай краіне гэту бабовую расліну, якая лічыцца лепшай шматгадовай травой («На экранах Беларусі»). А звыш усяго, яшчэ і настаўніца прабрала яго (К.Чорны).

Паведаміць пра недакладнасьць