з-па-над, прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. з-па-над выражае прасторавыя адносіны: прыназ. ужываецца пры ўказанні на кірунак руху з прасторы, якая знаходзіцца над месцам, названым залежным словам. Ляціць з-па-над лесу. Чуваць з-па-над возера.Там, угары, дальш з-па-над Нёмна сяло глядзела зсіня-цёмна; над ім стаяў дым белаваты (Я.Колас). З-па-над бору ... пачне ўсходзіць і заводзіць сонца спацыр жыццявейны (Ц.Гартны).

Паведаміць пра недакладнасьць