ка , прыназ. з Д. Ужываецца ў спалучэнні ка мне і зрэдку - перад словамі, якія пачынаюцца збегам зычных. (Тое ж, што і к у 1 і 4 знач.) Сцяпанка вельмі быстра падганяе ка мне Бірулёвы коні (К.Чорны). Прытуліся ка мне, дзяўчынка каханая! (З.Бядуля). У сорак першым, далёкім і горкім, на пераправах ішлі мы ка дну, марачы ўбачыць чырвоную зорку, хоць бы адзіную, хоць бы адну, на крыле самалёта (П.Панчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць